Вікторыя Азаранка і Магда Лінет
Першая ракетка свету Арына Сабаленка працягвае выступленне на турніры China Open. У 1/32 фіналу яна абыграла амерыканку Сафію Кенін (31-ю ў сусветным рэйтынгу) — 6:1, 6:2. Яе наступная саперніца стане вядомая пазней.
Для Сабаленка гэта быў першы паядынак у якасці лідаркі рэйтынгу WTA.
Вікторыя Азаранка (17) прайграла ўжо ў першым крузе Магдзе Лінет (25) з Польшчы — 7:5, 1:6, 2:6.
Аляксандра Сасновіч не прайшла кваліфікацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут