Сабаленка — у 1/8 фіналу турніру ў Маямі

27/03/2023 - 07:07
Арына Сабаленка / Reuters

Арына Сабаленка — у 1/8 фіналу турніру ў Маямі. У трэцім раўндзе беларуская тэнісістка, другая ракетка свету абыграла Марыю Боўзкаву (36) з Чэхіі — 6:1, 6:2.

Наступнай саперніцай таксама стала чэшская тэнісістка — Барбара Крэйчыкава, 13-я ў сусветным рэйтынгу. Іх паядынак пройдзе ўначы ў аўторак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі