Арына Сабаленка стартавала з перамогі на турніры ў Страсбургу. 21 верасня яна абыграла ў двух сэтах аўстралійку Элен Перэс — 6:4, 6:3. Паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну.
Сабаленка на сённяшні дзень з'яўляецца 12-й ракеткай свету, яе саперніца займае ў сусветным рэйтынгу 239-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.