У Арыны Сабаленка ў Дубаі быў добры настрой, да сённяшняга матчу
Арына Сабаленка прайграла ўжо свой першы паядынак на турніры ў Дубаі. У 1/16 фіналу беларускую тэнісістку, другую ракетку свету спыніла Дона Векіч з Харватыі (31-я ў сусветным рэйтынгу). Першы сэт выйграла Сабаленка — 7:6(7:5), у другім яна прайграла — 3:6. У трэцім сэце атрымаўся разгромны лік — 0:6.
На турніры працягвае выступленне Вікторыя Азаранка (27). Яна пачала з 1/32 фіналу. У аўторак у 1/16-й беларуска сустрэнецца з Аленай Рыбакінай з Казахстана, 4-й ракеткай свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут