Арына Сабаленка прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай (2:6, 6:4, 4:6) і не выйшла ў фінал турніру ў Страсбургу. Паядынак працягваўся амаль дзве гадзіны. Беларускай тэнісістцы верагодна не хапіла сіл — у пятніцу яна дагульвала чвэрцьфінальны паядынак з чэшкай Кацярынай Сінякавай, перарваны з-за дажджу (2:6. 6:3, 6:3). Перарываўся і паядынак з Світолінай — у першым сэце ішоў дождж.
Сабаленка — 12-я ракетка свету, Світоліна — 5-я.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.