Сабаленка перамагла Сасновіч у стартавым паядынку турніру ва Ухані

22/09/2019 - 09:27

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (13 WTA) перамагла сваю калегу па камандзе Аляксандру Сасновіч (50) на турніры ва Ухане. У стартавым паядынку адзіночнага разраду беларускі згулялі з лікам 6:1, 6:2.

Для Сабаленка стаіць задача абараніць чэмпіёнскі тытул —  год таму яна выйграла турнір у кітайскім Ухані.

Наступнай саперніцай беларускі стане прадстаўніца ЗША Дэніэл Колінз (35), якая перамагла сваю зорную суайчынніцу Вінус Уільямс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі