У пятніцу, 25 кастрычніка, Арына Сабаленка паспрабуе прабіцца ў паўфінал малога выніковага турніру WTA ў Кітаі. Яна сустрэнецца з бельгійкай Элізэ Мертэнс. Тэнісісткі маюць па адной перамозе, і вырашаць лёс пуцёўкі ў наступны раўнд.
Паядынак Сабаленка і Мертэнс пачнецца прыблізна а 14-й гадзіне. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.