Сабаленка абыграла Світоліну і выйшла ў паўфінал "Ралан Гарос"

06/06/2023 - 13:48
Эліна Світоліна І Арына Сабаленка / https://twitter.com/rolandgarros

Арына Сабаленка (2-я ракетка свету) выйшла ў паўфінал "Ралан Гарос". У аўторак у паядынку 1/4 фіналу яна абыграла ўкраінку Эліну Світоліну (192) — 6:4, 6:4. Дагэтуль беларуская тэнісістка не даходзіла да гэтай стадыі адкрытага чэмпіянату Францыі. Наступная саперніца — Караліна Мухава (43) з Чэхіі.

На старце турніру Сабаленка абыграла яшчэ адну прадстаўніцу Украіны Марту Касцюк (39).

У Парыжы Арына Сабаленка спачатку адмовілася адказваць на пытанне пра яе стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі і вайны ва Украіне, а пасля перастала ўдзельнічаць у агульных прэс-канферэнцыях. Мяркуецца, што такім чынам яна намагалася пазбегнуць "правакацыйных пытанняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі