Арына Сабаленка абыграла на тэнісным турніры ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах францужанку Алізэ Карнэ — 6:2, 6:4. Гэта быў паядынак другога круга, ён працягваўся амаль паўтары гадзіны. Сабаленка на сённяшні дзень з'яўляецца 8-й ракеткай свету, яе саперніца — 59-я.
Напярэдадні з-за траўмы знялася з турніру беларуска Вікторыя Азаранка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.