22 красавіка Арына Сабаленка (4-я ракетка свету) абыграла эстонку Аннэт Кантавейт (6) у чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Штутгарце. Для гэтага спатрэбіліся тры сэты — 6:4, 3:6, 6:1.
У папярэднім раўндзе беларуска перамагла прадстаўніцу Канады Б'янку Андрэеску (121) — 6:1, 3:6, 6:2.
Сабаленка выступала і ў парным разрадзе — разам з іспанкай Паулай Бадоса. Аднак яны не з'явіліся на чвэрцьфінальны паядынак і выбылі з турніру. Менавіта з Бадоса (3-й ракеткай свету) Арына Сабаленка сустрэнецца ў паўфінале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут