Рыка Крыгер напісаў прашэнне аб памілаванні, Лукашэнка прымае рашэнне

30/07/2024 - 12:44

Рыка Крыгер / sb.by

Рыка Крыгер, грамадзянін Германіі, асуджаны ў Беларусі да расстрэлу, напісаў прашэнне аб памілаванні. Пра гэта ў аўторак паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, а ён сам сабраў нараду, каб "параіцца". На яе нечакана запрасілі следчага, адваката і прапагандыстку Людмілу Гладкую, якая была на судовым працэсе над Крыгерам. Само пытанне Лукашэнка назваў "вельмі прыкрым".

Рыка Крыгер прыехаў у Беларусь 2 кастрычніка 2023 года, а 6 кастрычніка ўжо быў за кратамі. Сцвярджаецца, што ён падклаў выбухоўку, забраную са схованкі ў Мінску, на чыгуначнай станцыі Азярышча, якая выкарыстоўваецца для пагрузачна-разгрузачных аперацый з вайсковай тэхнікай. Выбух адбыўся позна ўвечары 5 кастрычніка. Ахвяр не было, а пашкоджанні былі нязначныя. Крыгер сваю віну ў "тэракце" не прызнаў, прызнаў толькі "агентурную дзейнасць". Магчыма, ён стаў ахвярай правакацыі.

Сярод прысутных на нарадзе быў старшыня КДБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі