Румас лічыць, што 36 членаў для беларускага ўраду зашмат

06/09/2018 - 16:52

Сяргей Румас лічыць, што 36 членаў для беларускага ўраду зашмат. Пра магчымае перафарматаванне структуры Саўміна гаворка ішла 6 верасня падчас сустрэчы прэм'ера і кіраўніка дзяржавы. Румас папрасіў у Лукашэнкі час, каб глыбей вывучыць сітуацыю і вызначыцца, якой мусіць быць структура. Але ўжо цяпер прэм'ер мяркуе, што цяперашняя колькасць членаў ураду не адпавядае "маленькай кампактнай краіне". Як інфармуе БЕЛТА, прапановы Аляксандр Лукашэнка атрымае пазней.

Падчас сустрэчы Лукашэнкі і Румаса была абмеркаваная сітуацыя ў эканоміцы, планаванне бюджэту, падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у нашай краіне летам 2019-га. Гаворка ішла і пра беларускі футбол: кіраўнік дзяржавы папрасіў, каб Сяргей Румас працягваў ачольваць федэрацыю футбола да вясны 2019-га, калі мусіць быць абраны новы старшыня (але Лукашэнка хацеў бы атрымаць прапановы па кандыдатурах).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі