Климовичскую "ополченку" привлекали за изготовление самогона и избиение мужчины

13/09/2022 - 07:26
Наталья Ермакович / rodniva.by

На прадстаўніцу любжанскага "народнага апалчэння" неаднаразова складалі адміністрацыйныя пратаколы, даведаліся журналісты "Нашай Нівы".

Наталлю Ермаковіч прыцягвалі да адказнасці за выраб брагі, выраб самагонкі, вырошчванне маку, а таксама за наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў мужчыну (біла кулаком падчас сваркі).

Жанчына стала амаль тварам атрада "народнага апалчэння". Як расказвала Еўрарадыё, гэта першы такі атрад у Беларусі, стварылі яго ў Клімавіцкім раёне Магілёўшчыны.

Прадстаўнікі міліцыі сказалі "Нашай Ніве", што асобе з такім "паслужным спісам" выдаваць зброю неэтычна і супярэчыць закону аб зброі: ён забараняе набываць зброю самаабароны, спартовую, паляўнічую і сігнальную асобам, якія мелі адміністрацыйныя спагнанні за наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў, дробнае хуліганства і г. д.

Сама Ермаковіч у гутарцы з журналістамі заявіла, што апалчэнцам выдавалі муляжы аўтаматаў. Матывы свайго ўступлення ў апалчэнне жанчына патлумачыла так: "А ў апалчэнне ўступіла таму, што цяпер часы такія — трэба рыхтавацца да ўсяго, рыхтавацца абараняць вёску. Хто можа напасці, я не ведаю. Але я падтрымліваю Лукашэнку, не ўкраінцаў жа мне падтрымліваць, не бандэраўцаў".

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут

Последние новости

Выбор редакции