Фрагмент книги из шорт-листа премии Гедройца. Читайте "Радзіна"

06/11/2026 - 17:30

В списке шесть книг, мы опубликуем четыре фрагмента. Два автора — зашифрованные участники / giedroyc.penbelarus.org

Белорусский ПЕН объявил шесть книг, вошедших в шорт-лист премии Гедройца — самой значительной независимой премии в белорусской литературе.

С разрешения ПЕНа Еврорадио опубликует четыре фрагмента из следующих произведений:

"Пентаквантар" (книги 1 и 2) Артема Шуканова (Gutenberg Publisher, 2025);

"Халодныя землі" Александра Карнауха (Gutenberg Publisher, 2025);

"Боў і мерць у Хротне" Дениса Трусова;

"Радзіна" Збыха Слуповского (Голиафы, Maraton, 2025).

Читайте фрагменты из "Радзіна" Збыха Слуповского.

***

Ненавіджу, калі па мне страляюць. Так я паспеў падумаць тады, калі валіўся за парапет ля падземнага пераходу. Пазней некаторы час я анічога не думаў.

У прыбіральні на другім паверсе "Арэны", ля запэцканага люстэрка, я зірнуў на кавал скуры, які матляўся над левым вухам, і  меланхалічна заўважыў: гісторыя, трасца на яе, не проста паўтараецца — яна цалкам складзеная з шаблонаў. Косткі для гульні і камбінацыі выпадаюць амаль тыя ж самыя.

А яшчэ я падумаў пра тое, што я палахлівы нікчэмны баязлівец. І надта гэтым задаволены.

Бо я зусім не мой дзед Аніська — ані стаццю, ані мужнасцю. І любоў да радзіны ў мяне суцэльна іншая, асабліва калі ў мяне страляе амаль родны пляменнік, хай і гумавымі кулямі. Бо дзед Аніська пабег не ад стрэльбы, а на яе, і з таго часу ў дзеда Міхала засталіся крывы нос і толькі адзіны зуб спераду на верхняй сківіцы. Але ж дзед Аніська не забіў, толькі забраў стрэльбу.

Ну, з іншага боку, дзед Міхал асмеліўся сам-насам сустрэцца з Аніськай у лесе. Трэба казаць, што я не надта доўгі час думаў пра дзядоў, бо з драпін на галаве льецца надзіва шмат крыві, і з-за таго выгляд нібы ў ахвяры Лядовага пабоішча, якога насамрэч і не было, але ж не ў гэтым справа. На параненых палююць усе, ад даішнікаў да пракурораў, а калі ўпалююць, то дадуць яшчэ, а пасля і завядуць справу, каб не думаў скардзіцца з-за пабояў.

Таму я абклаў галаву шкарпэткамі, зірнуў у люстра, вылаяўся і ўпарта крочыў вонкі, на калідор, дзе праз тры дзверы знаходзіліся крама "Хай адвенчура" і пара аслупянелых дзевак у ёй. Дзеўкі аслупянелі да такой ступені, што прадалі мне ўсё, што я прасіў, і нават не віскнулі, калі я пераапрануўся ва ўсё новае й прымасціў на галаву, прама на шкарпэткі з крывёю, спачатку гумавую стужку, а пасля бафу і стаў падобны на звар’яцелага тэнісіста.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут

Последние новости

Выбор редакции