РПЦ прадракае “кровапраліцце” сярод вернікаў ва Украіне

15/09/2018 - 09:53

Руская праваслаўная царква прадракае “кровапраліцце” сярод вернікаў ва Украіне ў выпадку надання Украінскай праваслаўнай царкве аўтакефаліі (самакіравання). Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today заявіў кіраўнік сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязей мітрапаліт Іларыён.

“Калі УПЦ (Маскоўскага патрыярхата) прызнаюць царквой краіны-агрэсара, як яны цяпер кажуць, калі яе пазбавяць законных праў, то мы можам чакаць усяго — што раскольнікі возьмуць кантроль над вялікімі манастырамі, такімі як Кіева-Пячэрская лаўра, Пачаеўская лаўра. Тады, вядома, праваслаўныя вернікі будуць абараняць гэтыя святыя месцы, і можа пачацца кровапраліцце”, — заявіў мітрапаліт Іларыён.

Ён таксама заявіў, што Вярхоўная рада Украіны разглядае законы, якія могуць прывесці да «ізаляцыі Украінскай праваслаўнай царквы».

31 жніўня Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, кіраўнік сусветнай праваслаўнай супольнасці, прыняў рашэнне аб наданні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве. Разам з самакіраваннем, Кіеўскі патрыярхат атрымае кананічны статус і будзе прызнаны праваслаўнай супольнасцю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі