"Рэзідэнты": ад рок-канцэртаў і хораў да кніг, спектакляў і выстаў — эфір

19/04/2024 - 07:35

Сяржук Доўгушаў / Еўрарадыё

Вымушаная эміграцыя — яшчэ не падстава для таго, каб кідаць займацца творчасцю ці спыняць творчыя пошукі. Безумоўна, творчаму чалавеку заўсёды было няпроста — што ў Беларусі, што цяпер у эміграцыі. І падтрымка творцаў, дапамога ім у рэалізацыі сябе і сваіх задумаў заўсёды былі актуальнымі. Займацца такой падтрымкай у Беларусі сёння практычна немагчыма, але ініцыятыва “Дом творцаў”, якую распачаў Сяргей Доўгушаў, распаўсюджваецца і на тых, хто знаходзіцца за мяжой, і на тых, хто працягвае жыць у Беларусі. І ўжо 19 красавіка “Дом творцаў” спецыяльнай выставай падводзіць вынікі 8-й рэзідэнцыі, у якой гэтым разам удзельнічала 14 беларускіх мастакоў і адна таленавітая мастачка з Украіны.

Ці шмат творцаў знаходзіцца ў эміграцыі і што прымушае іх у такіх умовах далей займацца творчасцю? Чым адметная 8-я творчая рэзідэнцыя і як удаецца знаходзіць фінансаванне на новыя творчыя рэзідэнцыі? Як беларускім творцам захаваць сваю самабытнасць і ўліцца ў еўрапейскія творчыя працэсы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыкант, заснавальнік “Дому творцаў” Сяржук Доўгушаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі