Рэжым губляў кантроль над Дзяржаўным каталогам Музейнага фонду РБ

27/05/2024 - 07:20

"Так званы міністр культуры Анатоль Маркевіч не кантралюе сферу культуры Беларусі" / t.me/minkultrb/

Рэжым Аляксадра Лукашэнкі губляў кантроль над Дзяржаўным каталогам Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь. Ён пераходзіў у распараджэнне НАУ і Музея Вольнай Беларусі, заявіў Павел Латушка. Ён падкрэслівае, што каталог утрымлівае амаль 165000 музейных прадметаў, якія "зʼяўляюцца нацыянальнай спадчынай беларускага народа, а не рэжыму Лукашэнкі".

"Ад сённяшняга дня, калі хтосьці вырашыць знішчыць музейныя прадметы, або нанесці ім шкоду, прадаць, перадаць трэцім асобам і краінам, то ён павінен разумець, што мы дакладна ведаем стан музейных прадметаў, месца іх захоўвання і адказных за гэта асобаў, — гаворыць у відэазвароце Латушка. — За знішчэнне, крадзеж і незаконную перадачу музейных прадметаў будзе прыменена адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь".

А пакуль у Дзяржаўны каталог унеслі такія гістарычныя і культурныя каштоўнасці, як бел-чырвона-белы сцяг з імёнамі палітзняволеных беларусаў, вопратку загінулага ва Украіне беларускага добраахвотніка Васіля Грудавіка, пратакол аб выніках галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі 2020-га выбарчай камісіі № 35 (г. Ліда), у якім зафіксавана абсалютная перамога Святланы Ціханоўскай ды іншае.

Пазней у НАУ заявілі, што кантроль над дзяржкаталогам быў страчаны, але сам каталог яны захавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі