Следства працягнула ўладальніку агенцтва Vondel/Hepta і сузаснавальніку некалькіх гарадскіх медыя Аляксандру Васілевічу знаходжанне пад вартай яшчэ на месяц. Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе яго жонка Надзея Зелянкова.
"Саша сядзіць у камеры на 12 чалавек, дзе ў людзей запаляюцца ад холаду суставы. Куды пасылкі даходзяць цяпер за тыдзень-паўтара, траплянне кнігі — свята! І мы ўсе закладнікі сітуацыі, таму што ўсё, што мы робім, кажам, пішам, можа быць выкарыстана супраць яго", — піша Зелянкова.
Па яе словах, у панядзелак суд разглядаў скаргу па змене меры ўтрымання, але скончыўся безвынікова.
27 жніўня Аляксандра Васілевіча затрымалі супрацоўнікі ДФР КДК. На наступны дзень яму абралі меру ўтрымання — заключэнне пад варту.
Праваабаронцы прызналі Васілевіча палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.