"Рэал" выйграў у чэмпіянаце Іспаніі з лікам 10:2, покер на рахунку Бэйла

20/12/2015 - 17:45

Мадрыдскі "Рэал" разграміў "Раё Вальекана" — 10:2. У чэмпіянаце Іспаніі столькі не забівалі з 1960 года.

Цікава, што на 12-й хвіліне "Рэал" прайграваў з лікам 1:2. Аднак далей для гасцей пачаўся сапраўдны кашмар. Чатыры галы на рахунку Гарэта Бэйла, тры — Карыма Бензема, два — Крышціяну Раналду.

"Рэал" знаходзіцца ў турнірнай табліцы на 3-м месцы, мае 33 ачкі. У "Барселоны" і "Атлетыка" — па 35 ачкоў і матч у запасе.

Фота: mk.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі