"Рэал" абыграў "Барселону" і вярнуў сабе першае месца ў чэмпіянаце Іспаніі

02/03/2020 - 06:44

"Рэал" абыграў "Барселону" — 2:0 і вярнуў сабе першае месца ў чэмпіянаце Іспаніі. Галы на рахунку Вінісіуса Жуніёра (71-я хвіліна) і Марыяна Дыяса (92-я хвіліна).

Склады каманд былі наступныя. "Рэал": Куртуа, Карвахаль, Варан, Серхіё Рамас (капітан), Марсэла, Вальвердэ (Васкес, 86), Каземіра, Крос, Іска (Модрыч, 79), Бензема (Дыяс, 91+), Вінісіус Жуніёр. "Барселона": тэр Стэген, Семеду, Піке, Юмціці, Хордзі Альба, Бускец, дэ Ёнг, Артур (Ракіціч, 80), Месі (капітан), Грызман (Фаці, 81), Відаль (Брэйтуэйт, 69).

"Рэал" перарваў серыю няўдач — у чэмпіянаце былі нічыя з "Сельтай" і паражэнне ад "Левантэ", а ў Лізе чэмпіёнаў — паражэнне ў 1/8 фіналу ад "Манчэстар Сіці". У мадрыдцаў цяпер 56 ачкоў, у "Барселоны" — 55.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі