Наступствы расійскага ўдару па Кіеве / ДСНС Кіева
Больш за 80% прадпрыемстваў Беларусі прыцягнутыя да выканання дзяржаўнага абароннага заказу Расіі, сцвярджае ў інтэрв’ю агенцтву "Укрінфарм" першы намеснік кіраўніка Службы знешняй выведкі Украіны Алег Лугоўскі.
"Больш за 80% беларускіх прадпрыемстваў прыцягнутыя да выканання расійскага дзяржаўнага абароннага заказу і дзяржаўнай праграмы ўзбраенняў Расіі на 2025–2034 гады. Тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўваецца для паставак тэхналогій і прадукцыі для прадпрыемстваў расійскага ВПК з мэтай абыходу санкцый", — сказаў Лугоўскі.
Паводле яго слоў, беларускія прадпрыемствы рамантуюць бранятанкавае і ракетна-артылерыйскае ўзбраенне, сродкі сувязі, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання і авіяцыйную тэхніку Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут