"Разрывалі плот, вырывалі слупы": мігранты працягваюць ісці ў Польшчу з Беларусі

16/01/2022 - 08:44
Польска-беларуская мяжа / @Straz_Graniczna

За апошнія суткі польскія памежнікі разгарнулі на мяжы 47 мігрантаў, якія ішлі ў Польшчу з Беларусі, піша Straz Graniczna.

Пры гэтым група з 18 замежнікаў была настроена агрэсіўна і фарсіравала мяжу з дапамогай беларускіх сілавых ведамстваў, сцвярджае польскі бок.

Людзі разрывалі плот, вырывалі металічныя слупы, у бок польскай службы кідалі камяні і галінкі дрэў.

Нягледзячы на тое, што мігранты працягваюць спробы трапіць у Польшчу з Беларусі, у апошні час паток стаў значна менш. Больш за ўсё мігрантаў спрабавала прайсці ў Польшчу ў кастрычніку 2021 года. Тады польская памежная служба паведаміла аб 17 447 падобных выпадках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі