Разбіўся самалёт беларускай авіякампаніі "Гродна", які ляцеў у Іркуцк

03/11/2021 - 12:34

Самалёт беларускай авіякампаніі "Гродна" Ан-12, які ляцеў з Якуцка ў Іркуцк, пацярпеў крушэнне, паведамляе РІА Навіны.

Загінулі як мінімум двое. Застаецца невядомым лёс яшчэ шасці чалавек.

Грузавы самалёт Ан-12 рухнуў каля вёскі Піваварыха пры заходзе на пасадку. На месцы працуюць ратавальнікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі