Раварыст падпісаў балельшчыку кнігу падчас гонкі (відэа)

22/07/2019 - 14:49

Раварыст Петэр Саган падпісаў балельшчыку кнігу проста падчас гонкі "Тур дэ Франс". Гэты цікавы эпіізод трапіў на відэа. На адным з участкаў падчас горнага этапу гонкі спартсмен ехаў з невялікай хуткасцю, чым і скарыстаўся балельшчык. Пакуль раварыст на хаду пісаў, уладальнік кнігі бег побач.

Славацкаму велагоншчыку Петэру Сагану 29 гадоў. Ён — трохразовы чэмпіён свету. Сагана лічаць адным з самых таленавітых раварыстаў сучанасці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі