Ратавальнікі паведамляюць пра больш за 200 паваленых падчас непагадзі дрэваў

28/05/2026 - 10:46

Наступствы стыхіі / МНС

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях падвялі вынікі непагадзі, якая апанавала Беларусь 27 траўня. У сераду ў Беларусі фіксаваліся парывы ветру да 26 метраў за секунду.

Паводле звестак МНС, адбылося 229 выпадкаў падзення дрэў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Брэсцкай вобласці. Паваленыя дрэвы пашкодзілі 13 аўтамабіляў у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях і ў Мінску. Адзін аўтамабіль у Чашніцкім раёне Віцебшчыны быў пашкоджаны адарванымі элементамі даху жылога дома.

Таксама быў пашкоджаны дах жылога дома ў Асіповіцкім раёне Магілёўшчыны і дахі васьмі сельскагаспадарчых будынкаў (адзін — у Мядзельскім, шэсць — у Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці і адзін — у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці).

Паведамляецца, што пацярпелых ад непагадзі няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі