The Rasmus чарговы раз зажглі ў Мінску

01/11/2019 - 10:23

31 кастрычніка сусветна вядомыя фінскія музыкі The Rasmus завіталі ў сталічны Prime Hall. Для фінскага гурта выступ у Мінску стаў ужо трэцім, а прымеркаваны ён быў да 15-годдзя легендарнага альбома Dead Letters.

Адкрывалі вечар Akute, якіх зацвердзілі непасрэдна фінскія музыкі. 

Хэдлайнерамі вечара сталі, канешне ж, фінскія музыкі. Паслухаць легендаў сучаснага рока сабралася самая розная аўдыторыя — ад падлеткаў да людзей, якім ужо за 40. Ну а фіны не падвялі, цалкам выканаўшы свой альбом Dead Letters, а пасля перайшоўшы і да акустычных нумароў. Ці варта казаць, што слухачы былі ў захапленні і часам амаль што перакрыквалі вакаліста?

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі