Расклад выступаў беларусаў у апошні дзень Гульняў у Рыа

21/08/2016 - 08:58

У апошні дзень Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра беларускія спартсмены выступяць у двух відах — жаночыя групавыя практыкаванні ў мастацкай гімнастыцы і мужчынскі марафон.

У 15.30 паводле беларускага часу стартуе марафонскі забег, у якім заяўленыя беларусы Уладзіслаў Прамаў і Сцяпан Рогаўцаў.

З выступам беларускіх “мастачак” у групавым мнагабор’і звязваюць надзеі на яшчэ адну алімпійскую ўзнагароду. У 17.00 пачнецца фінал спаборніцтваў, у якіх выступяць нашы дзяўчаты. У складзе каманды — Ганна Дудзянкова, Валерыя Пішчэліна, Арына Цыцыліна, Марыя Кадобіна і Марыя Коцяк. У кваліфікацыі спартсменкі набралі 35,433 бала і занялі трэцяе месца пасля іспанак і расіянак. Наўпроставую трансляцыю іх выступу можна паглядзець на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак у 17.00.

Цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў пачнецца ў 2.00 паводле беларускага часу. Яе жыўцом пакажуць па тэлеканале “Беларусь 1”.

Усяго ў заключны дзень Гульняў разыграюць 12 камплектаў узнагародаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі