Раскамнагляд запатрабаваў ад Telegram раскрыць ключы перапіскі карыстальнікаў

20/03/2018 - 11:03
"Новая газета"

Раскамнагляд апавясціў Telegram аб "неабходнасці выканання патрабаванняў закона аб прадастаўленні інфармацыі" Федэральнай службе бяспекі (ФСБ) Расіі, паведамляе РІА "Новости".

"Раскамнагляд накіраваў у адрас Telegram Messenger Limited паведамленне аб неабходнасці выканання абавязкаў арганізатара распаўсюду інфармацыі", — сказана ў паведамленні.

У ведамстве кажуць, што ў Telegram 15 дзён на тое, каб даць спецслужбам інфармацыю, неабходную для дэкадавання паведамленняў карыстальнікаў. Па заканчэнні гэтага тэрміну Раскамнагляд можа звярнуцца ў суд для блакавання месенджара.

"Цяпер усё ідзе да таго, што telegram на тэрыторыі Расіі заблакуюць. Заснавальнік месенджара Павел Дураў у любым выпадку не пойдзе на кампраміс і не дасць ключы для дэшыфроўкі. Адзіны варыянт для карыстальнікаў, які застаецца, — гэта ўключаць VPN або proxy-сэрвісы", — лічыць эксперт па кібербяспецы Аляксандр Літрэеў.

Ён удакладніў, што блакаванне Раскамнагляду працуе не так добра, таму ў некаторых карыстальнікаў telegram можа не заблакавацца. Для тых, у каго гэта адбудзецца, у дадатку будзе пастаянна паказваць connecting. Літрэеў бачыць яшчэ адзін магчымы сцэнар развіцця сітуацыі: Yandex і Google могуць проста выдаліць праграму са сваіх крамаў.

Раней Вярхоўны суд адхіліў пазоў Telegram да ФСБ з нагоды скасавання загаду ведамства пра раскрыццё ключоў ад перапіскі карыстальнікаў. Юрысты месенджара настойвалі, што дадзенае патрабаванне парушае таямніцу перапіскі. Аднак у ФСБ заявілі, што інфармацыя для дэкадавання паведамленняў грамадзян у месенджары не з'яўляецца таямніцай перапіскі, што ахоўваецца законам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі