Расію загадзя павіншавалі з выхадам у паўфінал чэмпіянату свету па футболе

07/07/2018 - 13:40

Зборную Расіі па футболе яшчэ суткі таму павіншавалі з выхадам у ½ фіналу чэмпіянату свету. Як піша meduza.io, віншаванне з’явілася ўвечары 6 ліпеня ў пабліку Вконтакте, прысвечанаму расійскай плацёжнай картцы “Мир”. То бок за суткі да матчу з Харватыяй за выхад у паўфінал.

“Зборная Расіі сёння зноў падарыла нам сапраўднае нацыянальнае свята. Дзякуй, хлопцы, — гэта падзея гістарычнага маштабу”, — было сказана ў віншаванні.

Пазней віншаванне прыбралі, але ранейшы запіс застаўся ў шматлікіх скрыншотах.

Матч Расія — Харватыя адбудзецца сёння і пачнецца ў 19.00.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі