У адстаўку падаў дарадца Расіі пры ААН у Жэнэве Барыс Бондараў. Пра гэта паведаміў у Твітары праваабаронца Гілель Ноер.
Прычынай адстаўкі расійскі дыпламат назваў вайну, якую яго дзяржава вядзе ва Украіне.
"Ніколі мне не было так сорамна за сваю краіну, як сёлета 24 лютага", — напісаў Бондараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут