Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус пад Харкавам, загінуў кіроўца

13/03/2026 - 13:50

Атакаваны дронам рэйсавы аўтобус  / Нацпаліцыя

Зранку 13 сакавіка рэйсавы аўтобус "Харкаў — Вялікі Бурлук" у Купянскім раёне Харкаўшчыны быў атакаваны расійскім беспілотнікам. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на паліцыю і кіраўніцтва Купянскага раёна.

Паводле звестак мясцовай адміністрацыі, акупанты атакавалі дарогу беспілотнікамі тыпу "Ланцэт". Адзін з іх пацэліў у рэйсавы аўтобус, які вёз 15 пасажыраў.

Пры атацы загінуў 53-гадовы кіроўца аўтобуса. Раненні атрымалі чатыры чалавекі — пасажыркі аўтобуса ва ўзросце 44, 53 і 59 гадоў і 73-гадовы мясцовы жыхар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі