Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч
Напрыканцы сакавіка ў Еўрапарламенце прайшла канферэнцыя імя Міколы Статкевіча, на якую прыехалі прадстаўнікі Беларусі: ад нядаўна вызваленых і дэпартаваных з Беларусі палітвязняў да добраахвотнікаў і палітычных актывістаў. І калі пераважная большасць удзельнікаў галоўным у сваіх выступленнях зрабіла крытыку Офіса Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета ды іншых “праофісных”, на іх думку, структур дэмсіл, то добраахвотнік Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч сваё выступленне прысвяціў тэме інтэрвенцыі Расіі ў Беларусі і пагрозам, з гэтым звязаным.
Што ён канкрэтна мае на ўвазе, калі гаворыць пра расійскую інтэрвенцыю ў Беларусі, і ў чым бачыць праявы гэтай інтэрвенцыі? Ці магчыма стварэнне сіл супраціву гэтай інтэрвенцыі, і на тэрыторыі якіх краін? Чаму беларусы не запісваюцца масава ў добраахвотнікі, нават на курсы самаабароны, і што будзе, калі Захад пойдзе на замірэнне з рэжымам Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае добраахвотнік, блогер, сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Незалежныя беларусы” Аляксандр “Лахвіч” Наўковіч у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут