Расійскаму блогеру Глебасу на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь

13/09/2024 - 14:52

Блогер Глебас / з акаўнта ў YouTube

Расійскаму блогеру Глебасу на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь. Пра гэта ён сам расказаў на сваім канале ў YouTube.

У Мінску хлопец адсядзеў 13 сутак па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве". Міліцыя затрымала яго 12 жніўня за ролікі ў ТікТок. На адным з іх "малады чалавек паспрабаваў спыніць тралейбус", а на іншым — "гучна расказваў анекдот у вагоне метро, выказваючыся нецэнзурнай лаянкай".

У мінскай міліцыі хлопец прасіў прабачэння і казаў, што "паказаў няправільны прыклад моладзі".

Глеб Дзямідаў мае 5,2 млн падпісчыкаў у TikTok і 150 тысяч — у Instagram.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі