Расіянка ехала ў ЕС праз Беларусь з пашпартам сястры

20/11/2018 - 13:00

У ноч на 20 лістапада ў пункце пропуску "Беняконі" на мяжы з Літвой беларускія памежнікі выявілі парушальніцу дзяржаўнай мяжы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Адна з пасажырак "Опеля" падала памежнікам пашпарт грамадзянкі Расіі. Але выявілася, што дакумент ёй не належыць. Падчас разбіральніцтва жанчына прызналася, што ўзяла пашпарт зводнай сястры, якая мае права на пастаяннае пражыванне ў Вене. Менавіта ў Вену ехала і правапарушальніца, якая хацела застацца ў Еўрасаюзе на пастаяннае месца жыхарства.

На жанчыну пачалі адміністрацыйную справу за незаконнае перасячэнне мяжы. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Таксама на яе могуць пачаць крымінальную справу за выкарыстанне падробленых дакументаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі