Расіянін на танку напалохаў жыхароў латвійскага гарадка (відэа)

28/11/2015 - 07:09

Жыхароў латвійскага гарадка Айзпутэ напалохаў расіянін, які ездзіць па горадзе на старым танку. Пра гэта паведамляе тэлеканал Skaties.

Паводле інфармацыі тэлеканала, машына належыць заможнаму расійскаму грамадзяніну, які зарэгістраваў ваенную тэхніку як трактар. Журналісты не змаглі заспець гаспадара дома. Па словах ахоўніка, танк небаяздольны і па горадзе на ім ездзілі ўсяго пару разоў, а цяпер увогуле паставілі “на зімоўку”.

Мясцовае насельніцтва абураецца дзеяннямі расіяніна, а яздой на танку зацікавіліся праваахоўнікі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі