Пацярпелы ад расійскага ўдару будынак у Кіеве / ДСНС Кіева
У ноч на 5 студзеня расійскія войскі атакавалі Кіеў і вобласць. Ва ўкраінскай сталіцы пад удар трапіў медыцынскі цэнтр, а ў вобласці цэлямі атакі сталі жылыя дамы і аб'екты крытычнай інфраструктуры.
Пра атаку на Кіеў паведамілі ДСНС і гарадскі галава Віталь Клічко, перадае hromadske.ua.
У Кіеве атака прыпала на чатырохпавярховы будынак медцэнтра з рабочым стацыянарным аддзяленнем. На другім паверсе будынка пачаўся пажар. Ратавальнікі ліквідавалі пажар, а падчас абследавання памяшканняў знайшлі цела чалавека. Паведамляецца, што ён праходзіў лячэнне ў медустанове.
З будынка ўдалося эвакуяваць 25 чалавек. У выніку атакі пацярпелі чатыры чалавекі, двое з іх былі шпіталізаваныя ў цяжкім стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут