Акупаваны расіянамі Энергадар / t.me/temalebedev
Расіяне эвакуююць 18 прыфрантавых акупаваных населеных пунктаў Запарожскай вобласці Украіны. Сярод іх горад Энергадар, які знаходзіцца каля Запарожскай АЭС, якую ўтрымліваюць расійскія акупанты. Пра гэта ў пятніцу аб'явіў кіраўнік акупацыйнай абласной адміністрацыі Яўген Баліцкі. Ён піша, што прычынай акцыі стала "ўзмацненне украінскіх абстрэлаў", а людзей "часова пераселяць углыб рэгіёна". А гэта каля 70 тысяч чалавек.
Эвакуацыя праводзіцца напярэдадні даўно чаканага ўкраінскага контрнаступу. Мяркуецца, што галоўны ўдар будзе нанесены якраз у Запарожскай вобласці.
СМІ звяртаюць увагу, што раней аналагічная эвакуацыя папярэднічала адступленню летам-восенню 2022-га расійскіх акупантаў у Харкаўскай і Херсонскай абласцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут