Расія забараніла палёты ў Грузію. Што будзе з грузінскім турызмам?

04/07/2019 - 10:07
Традыцыйныя грузінскія вінныя збаны квеўры на тэрыторыі этнаграфічнага музея ў Тбілісі / Дзіяна Петрыяшвілі

У 2019 годзе колькасць расійскіх турыстаў у Грузіі паменшыцца на мільён чалавек у сувязі з забаронай на палёты ў краіну з Расіі. Пра гэта паведаміла кіраўнік Нацыянальнай адміністрацыі турызму Марыям Кврывішвілі Першаму каналу Грузіі. Нацбанк Грузіі ацаніў страты ад забароны лятаць у Грузію расійскім авіякампаніям у 200-300 млн долараў, але Кврывішвілі ацаніла страты ў 710 млн долараў.

Гэтымі данымі ахвотна карыстаюцца расійскія каналы, але ці так усё дрэнна на самай справе?

У 2018 годзе Грузію наведалі 1,4 млн расіян. На мільён менш — гэта 400 тысяч, але па даных гэтай жа адміністрацыі турызму, у Грузію за студзень — травень 2019 года ўжо прыехала 540 тысяч турыстаў з Расіі. Прычым даных за чэрвень пакуль няма.

З 1,4 млн расійскіх турыстаў праз аэрапорты ў 2018 годзе прыбылі 453 тысячы чалавек.

У 2018 годзе даходы ад турызму ў Грузіі склалі 3,2 мільярда долараў. Гэта 7,6 % ВУП краіны. Паводле прагнозаў Нацбанка, у 2019 годзе грузінскі турыстычны сектар атрымае на 6-9 % менш у параўнанні з 2018-м. У студзені — траўні 2019 года паступленні ад турызму ўжо выраслі на 24 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Улады Грузіі, якія сутыкнуліся ў разгар сезона з "расійскай праблемай", шукаюць новыя рынкі. Для гэтага адміністрацыя турызму, як расказала Кврывішвілі, запусціла рэкламу пра Грузію на вядучых замежных тэлеканалах.

Выраблена "Медиасетью"

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі