Расія страціла ва Украіне больш за 8 тысяч адзінак тэхнікі

21/11/2022 - 08:13
Знішчаны расійскі танк / oryxspioenkop.com

Расія страціла ва Украіне больш за 8 тысяч адзінак тэхнікі: падбітай, знішчанай, захопленай. Як піша oryxspioenkop.com, па кожнай адзінцы ёсць фота- і відэасведчанні.

У гэтай базе згадваецца не менш за 1500 танкаў, якія страціла на вайне РФ.

Рэальныя страты расійскай арміі ва Украіне вышэйшыя, паколькі не ўся знішчаная ці захопленая тэхніка трапіла на фота ці відэа. Напрыклад, украінскі Генштаб у панядзелак паведаміў, што з пачатку вайны Расія страціла 2892 танкі (за суткі дадаліся 6 адзінак).

Што да задакументаваных страт Украіны, то яны ніжэйшыя за расійскія прыкладна ў 3,5 раза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі