"Выраб-53"
Расійскае войска пачало выкарыстоўваць на вайне супраць Украіны новую версію беспілотніка "Ланцэт". Яго назва — "Выраб-53". Упершыню ён выпушчаны па ўкраінскіх войсках 21 кастрычніка, сцвярджаюць у Інстытуце вывучэння вайны.
"Выраб-53" можа аўтаномна ідэнтыфікаваць мэты, піша ISW. Новы дрон нібыта можа адрозніваць тыпы баявых машын і так падвышаць шансы на паспяховы ўдар.
БПЛА "Ланцэт" распрацаваны ў 2019 годзе расійскім канцэрнам "Калашнікаў". У яго вытворчасці выкарыстоўваліся заходнія кампаненты — модуль Jetson TX2 амерыканскай кампаніі NVIDIA у якасці бартавой апаратуры і модуль SoC Xilinx Zynq амерыканскай кампаніі Xilinx, якая належыць AMD, для рэалізацыі праграмуемай логікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут