Расія дазволіла транзіт украінскіх тавараў толькі праз Беларусь

01/01/2016 - 14:28

Расія дазволіла транзіт украінскіх тавараў толькі праз Беларусь. Адпаведны ўказ аб транзітных перавозках з Украіны ў Казахстан падпісаў Уладзімір Пуцін і ён ужо афіцыйна апублікаваны. ВВС нагадвае, што такое рашэнне было прынятае з-за таго, што з 1 студзеня паміж Расіяй і Украінай перастала дзейнічаць зона свабоднага гандлю.

Паводле ўказу Пуціна, з тэрыторыі Беларусі ў Казахстан можна правозіць украінскія тавары на аўтамабілях і па чыгунцы. На ў'ездзе на тэрыторыю Расіі кантэйнеры будуць абсталёўвацца спецыяльнымі "сродкамі ідэнтыфікацыі" — груз можна будзе адсочваць праз спадарожнікі. Кіроўцы аўтамабіляў з украінскімі таварамі атрымаюць спецыяльныя ўліковыя талоны.

Як паведамляла Еўрарадыё, з 1 студзеня 2016 года Украіна далучылася да зоны свабоднага гандлю з Еўрасаюзам. Масква настойвае на тым, што гэтая дамова супярэчыць умовам, на якіх стваралася зона свабоднага гандлю паміж Расіяй і Украінай. У выніку, Расія прыпыніла яе дзеянне і ўвяла эмбарга на імпарт украінскіх прадуктаў.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі