Расія дасць Кубе крэдыт на набыццё ўзбраенняў

27/10/2018 - 09:57

Расія дасць Кубе дзяржаўны крэдыт на набыццё ўзбраенняў. Як піша meduza.io са спасылкай на “Коммерсант”, адпаведныя пагадненні будуць падпісаныя ў канцы кастрычніка ў Гаване.

Сума крэдыта — 50 мільёнаў долараў. Крыніцы выдання мяркуюць, што на гэтыя грошы Куба зможа набыць бронетанкавую тэхніку, авіяцыю і запчасткі да раней пастаўленага ўзбраення.

Паміж Расіяй і Кубай дзейнічае праграма тэхнічнага супрацоўніцтва, якая прадугледжвае мадэрнізацыю абаронна-прамысловага комплексу Кубы. У 2017 годзе Востраў Свабоды афіцыйна папрасіў Расію мадэрнізаваць узбраенне.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі