Рашэнне пра трэці пакет "беларускіх" санкцый ЕС можа прыняць на гэтым тыдні

15/12/2020 - 12:22

Рашэнне пра трэці пакет "беларускіх" санкцый ЕС можа прыняць ужо на гэтым тыдні. Пра гэта ў Twitter напісаў еўрапейскі аглядальнік Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзвяк. Па яго інфармацыі, у сераду пакет можа быць ухвалены камітэтам пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС, а Савет Еўрасаюза прыме яго ў чацвер. Юзвяк піша, што санкцыі закрануць 29 фізічных і 7 юрыдычных асобаў.

ЕС збіраецца пашырыць санкцыі супраць Беларусі ў адказ на працяг рэпрэсій. Калі дагэтуль быў толькі "чорны спіс" з 55 асобаў (а сярод іх і Аляксандр Лукашэнка), адказных за фальсіфікацыі выбараў і гвалт супраць мірных дэманстрантаў, дык цяпер пад санкцыі могуць трапіць кампаніі, якія "фінансуюць рэжым Лукашэнкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі