Раніцай у Свіслачы ў Мінску плавала пенсіянерка, яе выцягнулі ратавальнікі

04/03/2019 - 08:20

Раніцай 4 сакавіка ў Свіслачы ў Мінску плавала пенсіянерка. Здарэнне адбылося каля вуліцы Даўмана. Відавочца патэлефанаваў ратавальнікам. Калі яны прыехалі на месца, жанчына знаходзілася ў 80 метрах ад берагу.

Як інфармуе прэс-служба МНС, плыўцы-ратавальнікі даставілі пенсіянерку на бераг. Яе перадалі брыгадзе "хуткай", якая адвезла яе ў бальніцу. Дыягназ — "агульнае пераахалоджванне". Адзначаецца, што пацярпелая 1956 года нараджэння. Яна была цвярозая.

minsk.mchs.gov.by
minsk.mchs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі