Рафаэль Надаль / Reuters
Іспанец Рафаэль Надаль выйграў фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе — першага ў сезоне турніру Вялікага шлема. Яго супернікам быў Данііл Мядзведзеў з Расіі.
Паядынак складаўся з пяці сэтаў і доўжыўся каля 5,5 гадзін.
Гэта 21-я перамога іспанца ў турнірах Вялікага шлема. І гэта рэкорд. Такой колькасць перамог у турнірах Вялікага шлема яшчэ ні ў каго не было.
У беларусаў на Australian Open выступалі Ягор Герасімаў і Аляксандра Сасновіч (яны выбылі ў першым крузе), а таксама Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Абедзве дайшлі да 1/8 фіналу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут