Рада звольніла Івана Баканава з пасады кіраўніка СБУ

19/07/2022 - 10:25

Вярхоўная Рада Украіны звольніла Івана Баканава з пасады кіраўніка Службы бяспекі Украіны. 

Напярэдадні з гэтай прапановай выступіў Уладзімір Зяленскі. Таксама ўкраінскі прэзідэнт анансаваў далейшыя чысткі ў СБУ: могуць быць звольненыя яшчэ 28 супрацоўнікаў. 

На тг-канале СБУ апублікаваны апошні зварот Баканава. Ён піша, што мог бы даць гучную справаздачу пра дасягненні, але прытрымліваецца прынцыпу "рэальныя справы не маюць патрэбы ў славеснай дапамозе". 

Напрыканцы звароту Баканаў заклікаў не забываць пра адзінства падчас вайны.

Перад тым Зяленскі заявіў пра шматлікія факты здрады і калабаранцтва ўкраінскіх сілавікоў. Па гэтых фактах была пачатая 651 крымінальная справа, а ў 198 справах ужо абвясцілі падазрэнні. Больш за 60 работнікаў органаў пракуратуры і СБУ, па словах украінскага прэзідэнта, засталіся на акупаванай тэрыторыі і працуюць супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі