П'яны кіроўца ў Лагойску пашкодзіў 4 аўто, прычым два з іх спусціў з горкі

03/10/2019 - 10:44

У Лагойску 2 кастрычніка ў 22:05 адбылося ДТЗ з удзелам чатырох аўтамабіляў, паведамляе сайт "Плещеницы.by".

Інцыдэнт здарыўся на стаянцы каля дома №2 па Усходнім завулку. Нецвярозы кіроўца легкавога "Фальксвагена" не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыпаркаваны аўтамабіль "Хендэ". Ад удару абедзве машыны з'ехалі з горкі. Акрамя таго, падчас манеўраў "Фальксваген" пашкодзіў яшчэ два прыпаркаваныя аўто.

Адразу пасля ДТЗ кіроўцу забралі яго таварышы і ўцяклі з месца здарэння.

Пазней мужчына заявіў супрацоўнікам ДАІ, што яго аўтамабіль угналі і падчас ДТЗ за рулём быў невядомы. 

Разбіральніцтвам займаецца Лагойскі РАУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі