П'яны бяспраўнік у Жыткавічах разбіў тры машыны (фота)

15/02/2019 - 09:44

ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў адбылося 14 лютага ў 21:10 у Жыткавічах, паведамляе uvd.gomel.by

Нецвярозы 54-гадовы мужчына ехаў на "Фордзе Мандэа". Правоў кіравання ён не меў. На скрыжаванні вуліцаў Сацыялістычнай і Партызанскай ён урэзаўся ў "Фальксваген Транспарцёр", які ехаў у спадарожным з ім кірунку. Аўтамабіль, якім кіраваў 29-гадовы мужчына, выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з "Аўдзі А6", за рулём якога быў 31-гадовы кіроўца.

Кіроўца "Аўдзі А6" пры ДТЗ атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне цэнтральнай раённай лякарні.

uvd.gomel.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі