П’яная мінчанка раздзелася дагала і пашкодзіла дзве таксоўкі

18/11/2015 - 08:29

П’яная 48-гадовая мінчанка зладзіла дэбош і падрапала дзве таксоўкі. Інцыдэнт здарыўся ў Партызанскім раёне сталіцы. Позна ўвечары дама вярталася з вечарынкі і спрабавала злавіць таксоўку, каб паехаць дадому. Прычым плаціць за праезд яна не хацела. Жанчына падышла да двух кіроўцаў таксовак і прапанавала інтымныя паслугі ў якасці платы за праезд.

Мужчыны на гэтую прапанову не спакусіліся. Тады нецвярозая жанчына зняла з сябе ўсё адзенне, залезла на капот адной з машын і наручным гадзіннікам падрапала два аўтамабілі.

Шкоду ад яе перформансу ацанілі ў 7 мільёнаў рублёў.

Жанчыну затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і завялі на буянку крымінальную справу за хуліганства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Партызанскага РУУС Мінска.

Фота: yaplakal.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі