Пяць беларускіх біятланістак паўдзельнічаюць у індывідуальнай гонцы Кубка свету

30/11/2016 - 04:13

30 лістапада пяць беларускіх біятланістак паўдзельнічаюць у індывідуальнай гонцы Кубка свету. Спаборніцтвы праходзяць у шведскім Эстэрсундзе. У гонцы на 15 кіламетраў можна будзе пабачыць Надзею Скардзіна, Ірыну Крыўко, Анастасію Кінунэн (Дубарэзаву), Дар'ю Юркевіч і Крысціну Ільчанка. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 19.50.

Як вядома, на старце першага этапу Кубка свету беларуская каманда заняла ў змяшанай эстафеце толькі 14-е месца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі